Вадзім Панас (нар. ) — украінскі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў луцкай «Валыні», пасля гуляў за розныя клубы. У 2008 годзе дапамог «Львову» выйсці ў Прэм’ер-лігу і забіў першы гол гэтага клуба ў Прэм’ер-лізе. Пасля гуляў за «Абалонь», а другую палову 2012 года правёў за дубль «Валыні».

У канцы 2012 года разарваў кантракт з луцкім клубам, і толькі ў жніўні 2013 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана». Хутка замацаваўся ў аснове наваполацкага клуба на пазіцыі флангавага паўабаронцы. 1 верасня 2013 года атрымаў траўму ў матчы супраць брэсцкага «Дынама», праз месяц вярнуўся ў асноўны склад. Па заканчэнні сезону 2013 пакінуў наваполацкі клуб.

У пачатку 2014 спрабаваў перайсці ў «Слуцк», але ў выніку ў сакавіку 2014 года стаў іграком цярнопальскай «Нівы»Вадим Панас и Ярослав Сворак перешли в тернопольскую "Ниву". Па заканчэнні сезону 2013/14 пакінуў Цярнопаль. З лета 2014 года выступаў у аматарскіх клубах.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Ніва Цярнопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Валынь Луцк Катэгорыя:Ігракі ФК Абалонь Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Львоў Катэгорыя:Ігракі ФК Карпаты Львоў Катэгорыя:Ігракі ФК Карпаты-2 Львоў Катэгорыя:Ігракі ФК Зара Луганск Катэгорыя:Ігракі ФК Іква Млыніў Катэгорыя:Ігракі ФК Ковель-Валынь Катэгорыя:Ігракі ФК Палессе Жытомір