right|thumb|200px|Герб Пястаў Пя́сты () — першая польская княжацкая і каралеўская дынастыя. Легендарным заснавальнікам дынастыі быў селянін Пяст.

Першы гістарычна пэўны князь дынастыі Пястаў — Мешка I (каля 960—992). Яго сын Баляслаў I Храбры незадоўга да смерці прыняў каралеўскі тытул (1025), аднак большасць яго пераемнікаў таксама насіла тытул князя. У канцы XI ст. старажытнапольская дзяржава распалася на некалькі ўдзелаў, якімі валодалі розныя галіны Пястаў. Старэйшая, якая валодала Кракавам, лінія Пястаў спынілася ў 1370 годзе са смерцю караля Казіміра III Вялікага, пасля чаго прастол перайшоў да прадстаўніка Анжуйскай дынастыі Людовіка I Вялікага. У Мазовіі Пясты кіравалі да 1526 года, у сілезскіх княствах — да 1675 года. Адзін з каралёў Русі, Юрый II Баляслаў, таксама належаў да дынастыі Пястаў.

У XVII—XVIII стагоддзях пры абранні каралёў у Польшчы «пястам» называўся кандыдат на прастол — паляк (хоць фактычна і не заўсёды быў ім, напрыклад, Міхал-Карыбут Вішнявецкі — Гедзімінавіч родам з літоўскай Валыні).

Пералік кіраўнікоў Земавіт (кіраваў у IX—X стст.) — гістарычнасць пастаўлена пад сумнеў Лешак (IX—X стагоддзя) — гістарычнасць пастаўлена пад сумнеў Земамысл (IX—X стагоддзя) — гістарычнасць пастаўлена пад сумнеў Мешка I (кіраваў у 960—992) Баляслаў I Храбры (992—1025) Мешка II Ламберт (1025-1031) Безпрым (1031) Казімір I Аднаўляльнік (1034—1058) Баляслаў II Смелы (1058—1079) Уладзіслаў I Герман (1079—1102) Збігнеў і Баляслаў III Крывавусты (1102—1107) Баляслаў III Крывавусты (1107—1138) Уладзіслаў II Выгнаннік (1138—1146) Баляслаў IV Кучаравы (1146—1173) Мешка III Стары (1173—1177) Казімір II Справядлівы (1177—1194) Лешак Белы і Уладзіслаў III Танканогі (1194—1202) Уладзіслаў III Танканогі (1202) Лешак Белы (1202—1210) Мешка I Крываногі (1210—1211) Лешак Белы (1211—1227) Уладзіслаў III Танканогі (1228) Конрад Мазавецкі (1229—1232) Генрых Барадаты (1232—1238) Генрых II Набожны (1238—1241) Конрад Мазавецкі (1241—1243) Баляслаў V Сарамлівы (1243—1279) Лешак Чорны (1279—1288) Генрых IV Пробус (1288—1290) Пшэмысл II (1290—1291) Уладзіслаў Лакеток (1306—1333) Казімір III Вялікі (1333—1370)

Гл. таксама Спіс каралёў Польшчы Сілезскія Пясты

Катэгорыя:Каралі польскія