Петлявая квантавая гравітацыя — адна з тэорый квантавай гравітацыі.

Гісторыя ўзнікнення

Родапачынальнікамі «петлявой квантавай тэорыі гравітацыі» ў 80-я гады XX стагоддзя сталі Лі Смолін, Абэй Аштэкар, і . Згодна з гэтай тэорыяй, прастора і час складаюцца з дыскрэтных частак. Гэтыя маленькія квантавыя ячэйкі прасторы пэўным чынам злучаны адна з аднаю, так што на малых маштабах часу і даўжыні яны ствараюць стракатую, дыскрэтную структуру прасторы, а на вялікіх маштабах плаўна пераходзяць у непарыўную гладкую прастору-час.

Петлявая гравітацыя і фізіка элементарных часціц

Адною з пераваг петлявой квантавай тэорыі гравітацыі з’яўляецца натуральнасць, з якою ў ёй растлумачваецца Стандартная мадэль фізікі элементарных часціц.

У сваім артыкуле 2005A topological model of composite preons es.arXiv.org, С. Більсан-Томпсан (Sundance Bilson-Thompson) прапанаваў мадэль (заснаваную на больш агульнай тэорыі брэдаў (матэматычных кос) М. ХовановаA functor-valued invariant of tangles es.arXiv.orgAn invariant of tangle cobordisms es.arXiv.org), у якой рышоны Харары (Harari) былі ператвораны ў працяглыя стужкападобныя аб’екты, названыя рыбонамі. Патэнцыяльна гэта магло б растлумачыць прычыны самаарганізацыі субкампанентаў элементарных часціц, якія прыводзяць да ўзнікнення каляровага зарада, тады як у папярэдняй прэоннай (рышоннай) мадэлі базавымі элементамі былі кропкавыя часціцы, а каляровы зарад пастуляваўся. Більсан-Томпсан называе свае працяглыя рыбоны «гелонамі», а мадэль — гелоннай. Дадзеная мадэль прыводзіць да інтэрпрэтацыі электрычнага зарада як тапалагічнай з’явы, якая ўзнікае пры перакручванні рыбонаў.

У другім артыкуле ў 2006 г. Більсан-Томпсан сумесна з Ф. Маркаполу (Fotini Markopolou) і Л. Смоліным (Lee Smolin) выказалі здагадку, што для любой тэорыі квантавай гравітацыі, якая адносіцца да класа петлявых, у якіх прастора-час квантаванная, узбуджаныя станы самой прасторы-часу могуць гуляць ролю прэонаў, якія прыводзяць да ўзнікнення стандартнай мадэлі як эмерджэнтнай ўласцівасці тэорыі квантавай гравітацыіQuantum gravity and the standard model arXiv.org.

Такім чынам, Більсан-Томпсан з сааўтарамі выказалі здагадку, што з тэорыі петлявой квантавай гравітацыі можна вывесці Стандартную мадэль, аўтаматычна аб’ядноўваючы ўсе чатыры фундаментальных ўзаемадзеянні. Пры гэтым з дапамогай прэонаў, прадстаўленых у выглядзе брэдаў (перапляценняў кудзелістай прасторы-часу) атрымалася пабудаваць паспяховую мадэль першага пакалення фундаментальных ферміёнаў (кваркаў і лептонаў) з больш-менш правільным узнаўленнем іх зарадаў і цотнасцей.

Праблемы тэорыі

У мадыфікаванай версіі свайго артыкула Більсан-Томпсан прызнае, што нявырашанымі праблемамі ў яго мадэлі застаюцца спектр мас часціц, спіны, змешванне Кабіба, а таксама неабходнасць прывязкі яго мадэлі да больш фундаментальных тэорый.

У больш познім варыянце артыкулы http://relativity.phys.lsu.edu/ilqgs/smolin030307.pdf апісваецца дынаміка брэдаў з дапамогай пераходаў Пачнера ().

Гл. таксама Нявырашаныя праблемы сучаснай фізікі

Літаратура Lee Smolin, Three Roads to Quantum Gravity, Basic Books, 2001. John Baez, The Quantum of Area?, Nature, vol.421, pp. 702—703; February 2003. Lee Smolin, How Far Are We from the Quantum Theory of Gravity?, arxiv.org/hep-th/0303185. Welcome to Quantum Gravity. Special Section, Physics World, Vol.16, No.11, pp. 27-50; November 2003. Lee Smolin, Loop Quantum Gravity, The third culture.

Спасылкі «Что было до Большого взрыва и откуда взялось время», «Элементы большой науки» «Атомы пространства и времени» «Воспламеняющаяся Вселенная»

Катэгорыя:Тэорыі гравітацыі Катэгорыя:Квантавая гравітацыя