Стывен Магуайр (; нар. , , Шатландыя) — шатландскі прафесійны гулец у снукер. Пераможца чэмпіянату Вялікабрытаніі 2004 года і яшчэ чатырох рэйтынгавых турніраў (уваходзіць у топ-20 снукерыстаў у гісторыі па колькасці рэйтынгавых перамог). Двухразовы паўфіналіст чэмпіянату свету (2007, 2012) і былы другі нумар сусветнага рэйтынгу (2008/2009-2009/2010). З 2004 года нязменна ўваходзіць у топ-32, а з 2005 да 2016 года — у топ-16 рэйтынгу.
Стаў прафесіяналам у 1998 годзе ва ўзросце 17 гадоў, а ў 1999 упершыню прымаў удзел на рэйтынгавым турніры. У 2004 годзе выйграў свой першы рэйтынгавы турнір, адкрыты чэмпіянат Еўропы, і дэбютаваў на чэмпіянаце свету, а ў наступным сезоне ўвайшоў у топ-32 сусветнага рэйтынгу, перамог на першым турніры Трайной кароны, чэмпіянаце Вялікабрытаніі, і дэбютаваў на найбуйнейшым запрашальным спаборніцтве, Мастэрс, пасля чаго падняўся на трэці радок рэйтынгу ў сезоне 2005/2006. У 2007 годзе ўпершыню дайшоў да паўфіналу на чэмпіянаце свету, выйграў Трафей Паўночнай Ірландыі, які стаў яго трэцім тытулам рэйтынгавага ўзроўню, і дайшоў да фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі. У 2008 годзе атрымаў чацвёртую рэйтынгавую перамогу на адкрытым чэмпіянаце Кітая, а ў сезонах 2008/2009 і 2009/2010 займаў другое месца ў сусветным рэйтынгу, якое з’яўляецца найвышэйшай пазіцыяй у яго кар’еры. У 2012 годзе ў другі раз выйшаў у паўфінал чэмпіянату свету, а ў 2013 годзе выйграў свой пяты рэйтынгавы тытул на адкрытым чэмпіянаце Уэльса. Пасля гэтага на працягу чатырох сезонаў не даходзіў да рэйтынгавых фіналаў і ў сярэдзіне сезона 2015/2016 упершыню за 10 гадоў вылецеў з топ-16. На найбуйнейшым запрашальным турніры Мастэрс чатыры разы даходзіў да паўфіналаў, але ніколі не праходзіў далей.
Апроч пяці рэйтынгавых турніраў, выйграў 3 нізкарэйтынгавыя турніры серыі PTC (уваходзіць у топ-10 гульцоў па колькасці перамог у гісторыі серыі) і 1 прафесійны нярэйтынгавы турнір. У 2011 і 2015 гадах разам з Джонам Хігінсам прадстаўляў зборную Шатландыі на кубку свету, дайшоўшы да фіналу ў 2015 годзе, а ў 2014 годзе стаў чэмпіёнам свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі. За прафесійную кар’еру аформіў больш за 360 сэнчуры-брэйкаў і ўваходзіць у топ-15 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за два мільёны фунтаў стэрлінгаў, уваходзячы ў топ-20 снукерыстаў у гісторыі па гэтым паказчыку. За сваю кар’еру выканаў тры максімальныя брэйкі.
Фіналы турніраў
Рэйтынгавыя турніры: 11 (5 перамог, 6 паразаў)
Легенда Чэмпіянат свету (0:0) Чэмпіянат Вялікабрытаніі (1:1) Іншыя (4:5)
№ВынікГодТурнірАпанент у фіналеЛік1Перамога 2004 Адкрыты чэмпіянат Еўропы 9:32Параза 2004 Адкрыты чэмпіянат Брытаніі 6:93Перамога 2004 Чэмпіянат Вялікабрытаніі 10:14Перамога 2007 Трафей Паўночнай Ірландыі 9:55Параза 2007 Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2:106Перамога 2008 Адкрыты чэмпіянат Кітая 10:97Параза 2011 Адкрыты чэмпіянат Уэльса 6:98Параза 2012 German Masters 7:99Параза 2012 Адкрыты чэмпіянат Кітая 9:1010Перамога 2013 Адкрыты чэмпіянат Уэльса 9:811Параза 2017 Рыга Мастэрс 2:5
Нізкарэйтынгавыя турніры: 6 (3 перамогі, 3 паразы)
№ВынікГодТурнірАпанент у фіналеЛік1Параза 2010 Players Tour Championship — Этап 1 0:42Параза 2010 Кубак MIUS 2:43Перамога 2012 Адкрыты чэмпіянат Фюрстэнфельдбрука 4:24Перамога 2012 Players Tour Championship — Этап 1 4:35Параза 2012 Players Tour Championship — Этап 2 3:46Перамога 2014 Адкрыты чэмпіянат Лісабона 4:2
Прафесійныя снукерныя турніры: 19 (9 перамог, 10 паразаў)
Легенда Рэйтынгавыя турніры (5:6) Нізкарэйтынгавыя турніры (3:3) Нярэйтынгавыя турніры (1:1) Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0)
ВынікДатаТурнірАпанент у фіналеЛікПерамога1 Адкрыты чэмпіянат Еўропы, Партамаза, Мальта 9:3Параза1 Адкрыты чэмпіянат Брытаніі, Брайтан, Англія 6:9Перамога2 Чэмпіянат Вялікабрытаніі, Ёрк, Англія 10:1Перамога3 Трафей Паўночнай Ірландыі, Белфаст, Паўночная Ірландыя 9:5Параза2 Чэмпіянат Вялікабрытаніі, Тэлфард, Англія 2:10Перамога4 Адкрыты чэмпіянат Кітая, Пекін, Кітай 10:9Параза3 Beijing International Challenge, Пекін, Кітай 6:7Перамога5 Pro Challenge Series 2009/2010 — Этап 1, Лідс, Англія 5:2Параза4 Players Tour Championship 2010/2011 — Этап 1, Шэфілд, Англія 0:4Параза5 Кубак MIUS, Глостэр, Англія 2:4Параза6 Адкрыты чэмпіянат Уэльса, Ньюпарт, Уэльс 6:9Перамога6 Адкрыты чэмпіянат Фюрстэнфельдбрука, Фюльстэнфельдбрук, Германія 4:2Параза7 German Masters, Берлін, Германія 7:9Параза8 Адкрыты чэмпіянат Кітая, Пекін, Кітай 9:10Перамога7 Players Tour Championship 2012/2013 — Этап 1, Глостэр, Англія 4:3Параза9 Players Tour Championship 2012/2013 — Этап 2, Глостэр, Англія 3:4Перамога8 Адкрыты чэмпіянат Уэльса, Ньюпарт, Уэльс 9:8Перамога9 Адкрыты чэмпіянат Лісабона, Лісабон, Партугалія 4:2Параза10 Рыга Мастэрс, Рыга, Латвія 2:5
Запрашальныя турніры: 2 (1 перамога, 1 параза)
ВынікДатаТурнірАпанент у фіналеЛікПараза12002/2003 Merseyside Professional Championship, Ліверпул, Англія 2:5Перамога12003/2004 Merseyside Professional Championship, Ліверпул, Англія 5:1
Турніры па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі: 1 (1 перамога)
ВынікДатаТурнірАпанент у фіналеЛікПерамога1Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, Бангкок, Тайланд 8:7
Выступы за нацыянальную зборную
Кубак свету (10 перамог, 6 паразаў)
Кубак свету па снукеры 2011; 11—17 ліпеня 2011; Centara Grand and Bangkok Convention Centre, Бангкок, ТайландСклад зборнай Шатландыі: 1. Джон Хігінс 2. Стывен МагуайрВынікТып матча (партнёр)Апанент(ы)ЛікГрупавы этап: Шатландыя — Польшча 3:2 (12 ліпеня)Перамога1IIАдзіночныКшыштаф Вробель75:31Перамога2IIIПарны (Джон Хігінс)Кацпер Філіпяк / Кшыштаф Вробель59:47Параза1VАдзіночныКацпер Філіпяк36:70Групавы этап: Шатландыя — Афганістан 4:1 (13 ліпеня)Перамога3IIАдзіночныСалех Махамед74:0Перамога4IIIПарны (Джон Хігінс)Махамед Раіс Сензахі / Салех Махамед66:45Перамога5VАдзіночныМахамед Раіс Сензахі53:51Групавы этап: Шатландыя — Тайланд 2 3:2 (14 ліпеня)Перамога6IIАдзіночныЦепчая Ун-Ну100:3Параза2IIIПарны (Джон Хігінс)Пасакорн Суванават / Цепчая Ун-Ну0:109Перамога7VАдзіночныПасакорн Суванават86:0Групавы этап: Шатландыя — Ганконг 3:2 (15 ліпеня)Перамога8IIАдзіночныФунь Квок Вэй129:4Параза3IIIПарны (Джон Хігінс)Марка Фу / Фунь Квок Вэй4:99Параза4VАдзіночныМарка Фу17:63Чвэрцьфінал: Шатландыя — Паўночная Ірландыя 3:4 (16 ліпеня)Параза5IIАдзіночныДжэрард Грын0:75Перамога9IIIПарны (Джон Хігінс)Марк Ален / Джэрард Грын77:24Параза6VАдзіночныМарк Ален0:140Перамога10VIПарны (Джон Хігінс)Джэрард Грын / Марк Ален69:63
Спасылкі
Профіль на World Snooker Статыстыка Стывена Магуайра на CueTracker.net
Катэгорыя:Снукерысты Шатландыі Катэгорыя:Пераможцы чэмпіянату Вялікабрытаніі па снукеры Катэгорыя:Пераможцы адкрытага чэмпіянату Уэльса па снукеры Катэгорыя:Пераможцы адкрытага чэмпіянату Кітая па снукеры