«Белювеліргандаль» — беларуская дзяржаўная сетка ювелірных крам, заснаваная ў 1948 годзе ў Мінску. Мае 40 крамаў у 25 гарадах Беларусі. У 2011 г. займала 30 % ювелірнага рынку краіны. Змяшчала 110 тыс. ювелірных вырабаў, па амаль палове з якіх складалі залатыя і сярэбраныя. 60 % тавараў завозілася з-за мяжы. 30 % — з Гомеля. Рэшту тавараў складалі сувеніры.
Залатыя завушніцы, ланцужкі і пярсцёнкі пераважна пастаўлялі расійскія заводы Кастрамы, Масквы і Пецярбургу. Сярэбраныя ўпрыгожванні закупаліся ў Італіі, Расіі і Украіне.
Катэгорыя:З’явіліся ў 1948 годзе Катэгорыя:1948 год у Мінску Катэгорыя:Гандлёвыя дамы Катэгорыя:Прадпрыемствы Мінска Катэгорыя:Кампаніі Мінска