Phalcoboenus — род драпежных птушак сямейства сакаліных.
Апісанне Даўжыня цела 45-60 см, маса 0,8-1,2 кг. Скура «твару» голая. Дзюба слабая, амаль не загнутая. На доўгіх лапах слабыя пальцы з плоскімі кіпцюрамі.
Усяедныя: сілкуюцца казуркамі, чарвякамі, дробнымі грызунамі, птушынымі яйкамі і птушанятамі, падаллю, гароднінай, садавіной, збожжам. Кормяцца на зямлі, адкуль лацінская назва роду — «сокал-пешаход». , якая сілкуецца ў асноўным птушанятамі і яйкамі пінгвінаў, знішчаецца жывёлагадоўцамі за частыя напады на ягнят і захавалася толькі на аддаленых астраўках.
Арэал Насельнікі адкрытых прастор паўднёвай частцы Паўднёвай Амерыкі: альпійскія лугі і перадгор'і Анд, Патагонія, Фалклендскія астравы і Вогненная Зямля.
Спіс відаў
Галерэя
Літаратура
Катэгорыя:Сакаліныя Катэгорыя:Роды птушак Катэгорыя:Птушкі Паўднёвай Амерыкі