Юбе́я (Jubaea) — род раслін сямейства Пальмавыя (Arecaceae). Да роду адносяць 1 рэліктавы від, пашыраны на ціхаакіянскім узбярэжжы Чылі — юбея чылійская або слановая пальма (Jubaea chilensis).

Дрэва вышынёй да 25 м і з дыяметрам ствала да 1 м. Ствол гладкі, попельна-шэры. Не верхавінцы дрэва крона з 60—100 перыстых лісцяў. Плод — касцянка даўжынёй 4—5 см з мясістым каляплоднікам.

Выкарыстанне

Харчовая, тэхнічная і дэкаратыўная расліна. Насенне юбеі ўтрымлівае да 35 % алею. Лісце выкарыстоўваецца для вырабу валокнаў, у якасці дахавага матэрыялу. З салодкага соку вырабляюць патаку і віно.

Літаратура

Спасылкі

Jubaea chilensis (Chilean wine palm)

Катэгорыя:Пальмавыя Катэгорыя:Флора Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Манатыпныя роды раслін Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Тэхнічныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1815 годзе