Ма́рчанкі () — вёска ў Езярышчанскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі, за 46 км у напрамку на поўнач ад горада Гарадок, за 85 км ад Віцебска, каля возера Ужо, на аўтадарозе .

Гісторыя У канцы XVIII стагоддзя вёска ў складзе Езярышчанскага староства Гарадоцкага павета Полацкай губерні. У 1883 годзе дзяржаўная ўласнасць у фальварку Пляханава маёнтка Езярышча. У сярэдзіне XIX ст. дзяржаўная ўласнасць у складзе фальварка Саладухі. У канцы XIX — пачатку XX ст. Марчанкі ў Горкаўскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. З 20 жніўня 1924 г. вёска ў Саладухінскім сельсавеце Езярышчанскага (з 12.10.1929 г. — Гарадоцкага, з 12.2.1935 г. — Мехаўскага) раёна. У 1930-я гады ў вёсцы створаны калгас «Чырвоны араты», працавала кузня. З 1950 года цэнтр калгаса імя Кутузава. З 16 ліпеня 1954 г. вёска ў Кудзінскім сельсавеце. З 12 снежня 1977 года цэнтр Марчанскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 12 снежня 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 5 (1559).. З 2004 г. вёска Марчанкі ў Руднянскім сельсавецеРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области , з 2018 г. — у Езярышчанскім сельсавеце.

Насельніцтва 1785 — 42 жыхары; 1883 — 3 двары, 23 жыхары; 1905 — 5 двароў, 29 жыхароў; 1926 — 8 двароў, 35 жыхароў; 1959 — 196 жыхароў; 1970 — 218 жыхароў; 1999 — 112 двароў, 268 жыхароў; 1.1.2002 — 107 двароў, 247 жыхароў.

Інфраструктура Сярэднняя школа Аддзяленне сувязі Фельчарска-акушэрскі пункт Бібліятэка 2 магазіны

Памятныя мясціны Помнік Герою Савецкага Саюза Ц. Ц. Рамашкіну Помнік 87 землякам і ўраджэнцам вёскі, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны

Вядомыя асобы Фёдар Паўлавіч Купрыянаў (1922—1998) — ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Цімафей Цярэнцьевіч Рамашкін (1919—1954) — лётчык, Герой Савецкага Саюза.

Крыніцы

Літаратура