Міралем П’яніч (; нар. , , СФР Югаславія) — баснійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Шарджа» з ААЭ і нацыянальнай зборнай Босніі і Герцагавіны. Гуляе часцяком у якасці атакавалага паўабаронцы, вядомы як плэймэйкер з вялізнымі тэхнічнымі якасцямі.

Клубная кар’ера Выхаванец юнацкіх каманд люксембургскага «Шыфланжа» і французскага «Меца». У дарослым футболе дэбютаваў у 2007 годзе выступамі за каманду клуба «Мец», у якой правёў адзін сезон, прыняўшы ўдзел у 32 матчах чэмпіянату. Большасць часу, праведзенага ў складзе клуба быў асноўным іграком каманды.

Сваёй гульнёй за «Меца» прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба ліёнскага «Алімпіка», у склад якога далучыўся ў 2008 годзе. Згуляў за каманду з Ліёна наступныя тры сезоны сваёй гульнявой кар’еры. Гуляючы ў складзе ліёнцаў, таксама ў асноўным выходзіў на поле ў асноўным складзе каманды. Да складу «Ромы» далучыўся ў 2011 годзе.

13 чэрвеня 2016 года турынскі «Ювентус» абвясціў аб падпісанні з П’янічам пацігадовага кантракта. «Рома» ў якасці кампенсацыі за паўабаронцу атрымала 32 млн еўра«Ювентус» объявил о подписании 5-летнего контракта с Пьяничем (ФОТО). football.by..

У чэрвені 2020 года было абвешчана аб дамоўленасці аб пераходзе паўабаронцы ў «Барселону»«Барселона» объявила о переходе Пьянича. Контракт на 4 года, отступные – 400 млн евро. by.tribuna.com.. Сума трансферу склала 60 млн еўра, пераход адбыўся па заканчэнні сезона 2019/20.

Летам 2021 года стала вядома, што трэнер «Барселоны» Роналд Куман больш на разлічвае на П’яніча. У верасні 2021 года ён на правах арэнды далучыўся да турэцкага «Бешыкташа»Бешикташ объявил о переходе Пьянича. sport.ua., дзе гуляў да канца сезона 2021/22. У пачатку сезона 2022/23 заставаўся на лаўцы запасных «Барселоны», а ў верасні 2022 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад клуба «Шарджа» з ААЭПьянич сменил "Барселону" на клуб из ОАЭ.

Міжнародная кар’ера У 2006 годзе дэбютаваў у складзе юнацкай зборнай Люксембурга. Аднак пазней вырашыў гуляць за каманду сваёй радзімы. Пасля атрымання баснійскага пашпарту ў пачатку 2008 года, Міралем дэбютаваў у складзе зборнай Босніі і Герцагавіны 20 жніўня 2008 года ў гульні супраць зборнай Балгарыі, якая скончылася перамогай балгараў з лікам 2:1«Bosnia-Herzegovina 1-2 Bulgaria» . ESPN..

Дасягненні «Ювентус»: Чэмпіён Італіі (4): 2017, 2018, 2019, 2020 Уладальнік Кубка Італіі (2): 2017, 2018 Уладальнік Суперкубка Італіі: 2018

«Барселона»: Уладальнік Кубка Іспаніі: 2021

«Бешыкташ»: Уладальнік Суперкубка Турцыі: 2021

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Люксембурга Катэгорыя:Футбалісты Босніі і Герцагавіны Катэгорыя:Ігракі зборнай Босніі і Герцагавіны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Мец Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Ліён Катэгорыя:Ігракі ФК Рома Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона Катэгорыя:Ігракі ФК Бешыкташ Катэгорыя:Ігракі ФК Шарджа