Кевін Гроскройц (; нар. , , ФРГ) — нямецкі футбаліст, паўабаронца клуба «Вакер Кастрап». Ігрок нацыянальнай зборнай Германіі (2010—2014).
Клубная кар’ера Раннія гады Кевін пачынаў займацца футболам у Дортмундзе. Пасля заняткаў у школах «Кемінггаўзен» і «Меркур 07». Гроскройца ўзялі ў асноўную футбольную акадэмію горада — «Барусія». У 14 гадоў Кевін перайшоў у школу клуба «Рот-Вайс» з горада Ален, якому хлопец вельмі спадабаўся. «Барусія» не стала ўпірацца.
«Рот-Вайс» Ален У 2007 годзе Кевін быў упершыню заяўлены за прафесійную каманду «Рот-Вайс». Дэбютаваў за клуб 16 верасня 2006 года ў матчы восьмага тура супраць другой каманды брэменскага «Вердэра», які скончыўся перамогай аленцаў з лікам 2:0. На 78-й хвіліне Гроскройц замяніў Ларса ТобаргаSpielstatistik Rot Weiss Ahlen - SV Werder Bremen II 2:0 (1:0). fussballdaten.de. У першым жа сезоне Кевін здолеў замацавацца ў аснове каманды, згуляўшы 27 матчаў і забіўшы 5 мячоў.
«Барусія» Дортмунд У 2009 годзе, пасля паспяховага для Кевіна сезона ў Другой Бундэслізе, у якім ён згуляў 33 матчы і забіў 6 мячоў і яшчэ шэсць разоў асістуючы партнёрам, яго набыла дортмундская «Барусія», якая захацела вярнуць перспектыўнага іграка ў родны горад. 8 жніўня 2009 года Гроскройц дэбютаваў у Бундэслізе ў матчы першага тура супраць «Кёльна», які скончыўся перамогай чорна-жоўтых з лікам 1:0Spielstatistik Borussia Dortmund - 1. FC Köln 1:0 (0:0). fussballdaten.de. У сваім першым сезоне Кевін здолеў упэўнена замацавацца ў асноўным складзе.
У першай палове 2015 года Кевін гуляў за «Барусію II», бо новы галоўны трэнер дортмундцаў Томас Тухель не бачыў яго ў складзе. Улетку 2015 года паўабаронца меў намер пакінуць клуб, прадметны інтарэс праяўляў турэцкі «Галатасарай».
«Галатасарай» 31 жніўня 2015 года Гроскройц падпісаў кантракт з «Галатасараем», які заплаціў за паўабаронцу 1,5 млн еўраКевин Гросскройц стал игроком "Галатасарая". football.by. Аднак, праз два дні ФІФА абвясціла гэты пераход несапраўдным, бо не ўсе дакументы былі аформлены да закрыцца трансфернага акнаТрансфер Кевина Гросскройца в "Галатасарай" признан недействительным. football.by. Як вынік, да студзеня 2016 года Кевін не мог прымаць удзел у афіцыйных матчах Кевин Гросскройц: "К сожалению, до января я смогу показать себя лишь на тренировках "Галатасарая". football.by.
«Штутгарт» 6 студзеня 2016 года, так і не згуляўшы за «Галатасарай», Гроскройц вярнуўся ў Бундэслігу, падпісаўшы кантракт са «Штутгартам»Гросскройц вернулся в Бундеслигу. football.by. Застаўся ў «Штутгарце» і пасля яго вулету ў Другую Бундэслігу па выніках сезона 2015/16. У сакавіку 2017 года кантракт Гроскройца са «Штутгартам» быў разарваны пасля ўдзелу іграка ў бойцы«Штутгарт» решил расторгнуть контракт с Гросскройцем после драки на студенческой вечеринке. by.tribuna.com.
Апошнія гады У красавіку 2017 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з клубам Бундэслігі «Дармштат 98» да лета 2019 годаГросскройц подписал контракт с «Дармштадтом». by.tribuna.com.
У ліпені 2018 года перайшоў у «Юрдынген 05», які пакінуў у кастрычніку 2020 года. З 2021 года стаў выступаць у рэгіянальнай Вестфаленлізе за «Бёвінггаўзен», у 2023 годзе далучыўся да клуба «Вакер Кастрап».
Міжнародная кар’ера 13 мая 2010 года дэбютаваў за зборную Германіі ў таварыскім матчы з нацыянальнай камандай Мальты, які скончыўся перамогай бундэстым з лікам 3:0. Кевін на 57-й хвіліне замяніў Тоні Кроаса і вельмі актыўна правёў матч, заслужыўшы пахвалу з боку шматлікіх заўзятараўSpielstatistik Deutschland - Malta 3:0 (1:0). fussballdaten.de.
Дасягненні Клубныя «Барусія» Дортмунд: Чэмпіён Германіі (2): 2011, 2012 Уладальнік Кубка Германіі: 2012 Уладальнік Суперкубка Германіі (2): 2013, 2014
Міжнародныя Германія: Чэмпіён свету: 2014
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Германіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Рот-Вайс Ален Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія Дортмунд Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія II Дортмунд Катэгорыя:Ігракі ФК Галатасарай Катэгорыя:Ігракі ФК Штутгарт Катэгорыя:Ігракі ФК Дармштат 98 Катэгорыя:Ігракі ФК Юрдынген 05 Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе