Максіміліян (Макс) Маер (; нар. , , Германія) — нямецкі футбаліст, паўабаронца швейцарскага клуба «Люцэрн».

Клубная кар’ера Маер пачынаў кар’еру ў моладзевай акадэміі обергаўзенскага «Рот-Вайса», адкуль у 2004 годзе перайшоў у «Дуйсбург». У 2009 годзе ён стаў іграком «Шальке 04». У сезоне 2011/12 разам з юнацкай камандай «Шальке» да 19 гадоў ён стаў чэмпіёнам заходняй Бундэслігі, а пазней і Бундэслігі, абгуляўшы ў фінале «Баварыю» з лікам 2:1. У сезоне 2012/13 ён згуляў за гэту каманду ў 15 матчах, забіўшы 11 галоў і аддаўшы 11 галавых перадач, і зноў стаў чэмпіёнам заходняй Бундэслігі.

У снежні 2012 года Маер падпісаў першы прафесійны кантракт з «Шальке 04» да 2015 годаSchalke verlangert mit Juwel Meyer — kicker. 16 лютага 2013 года ён дэбютаваў за «кобальтавых» у Бундэслізе, замяніўшы Рафаэла на 72-й хвіліне матча супраць «Майнца» (2:2) і адзначыўшыся галавой перадачай. 12 сакавіка 2013 года адбыўся дэбют Маера ў Лізе чэмпіёнаў УЕФА у зваротным матчы 1/8 фіналу супраць турэцкага «Галатасарая» (2:3). Усяго ў сваім дэбютным сезоне ў Бундэслізе правёў 5 матчаў. Пасля сезона 2012/13 узяў сёмы нумар, што пацвярджае высокі давер у клубе да адоранага і таленавітага паўабаронцы.

7 мая 2013 года Маер падоўжыў кантракт з «Шальке» да 2017 годаFarfan und Uchida startklar — Meyer verlangert — kicker, а ў лістападзе 2013 года — да канца сезона 2017/18.

У маі 2018 года быў адхілены ад трэніровак «Шальке»«Шальке» отстранил Майера от тренировок до конца сезона. Он сказал, что клуб его запугивает. by.tribuna.com і па заканчэнні сезона пакінуў клуб. У жніўні 2018 года стаў іграком англійскага клуба «Крыстал Пэлас»«Кристал Пэлас» объявил о переходе Майера. by.tribuna.com. У сезоне 2020/21 страціў месца ў складзе, і ў студзені 2021 года пакінуў англійскі клуб. Неўзабаве далучыўся да «Кёльна», дзе гуляў да канца сезона.

У верасні 2021 года стаў іграком турэцкага «Фенербахчэ», а ў студзені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў дацкі «Міт’юлан» да канца сезона з правам выкупу. У жніўні 2022 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у «Люцэрн».

Міжнародная кар’ера Макс Маер гуляў за зборныя Германіі розных узростаў. 11 лістапада 2009 года Маер дэбютаваў у складзе юнацкай зборнай Германіі да 15 гадоў, выйдучы на замену на 47-й хвіліне і забіўшы адзін голSpielbericht der deutschen U-15 gegen Estland — transfermarkt.de.

У 2012 годзе ў складзе юнацкай зборнай Германіі да 17 гадоў Маер паехаў на чэмпіянат Еўропы ў Славенію, дзе стаў срэбным прызёрам, найлепшым бамбардзірам і найлепшым іграком спаборніцтваў2012: Макс Майер — UEFA.com .

13 мая 2014 года Маер дэбютаваў за нацыянальную зборную Германіі ў матчы супраць зборнай ПольшчыIt was fun — Low praises Germany youngsters after Poland draw . Goal. У 2016 годзе ў складзе нямецкай зборнай удзельнічаў у Алімпійскіх гульнях, дзе стаў срэбраным прызёрам.

Дасягненні

Камандныя Віцэ-чэмпіён юнацкага чэмпіянату Еўропы: 2012 Чэмпіён Бундэслігі (да 19 гадоў): 2012 Уладальнік Кубка Даніі: 2022

Індывідуальныя Срэбны медаль Фрыца Вальтэра U-17: 2012

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Германіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Шальке 04 II Катэгорыя:Ігракі ФК Шальке 04 Катэгорыя:Ігракі ФК Крыстал Пэлас Катэгорыя:Ігракі ФК Кёльн Катэгорыя:Ігракі ФК Фенербахчэ Катэгорыя:Ігракі ФК Міт’юлан Катэгорыя:Ігракі ФК Люцэрн Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Фрыца Вальтэра Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года