Малі́наўка (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 25,5 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 80,5 км ад Мінска, 6,5 км ад чыгуначнай станцыі Талька.

Гісторыя Пасёлак Малінаўка заснаваны ў 1920-я гады.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя пасёлка пад акупацыяй Германіі.

Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Талькаўскага сельсаветаРашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 № 219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» .

Насельніцтва 1926 год — 17 двароў, 89 жыхароў 1960 год — 66 жыхароў 2002 год — 6 двароў, 9 жыхароў 2007 год — 9 жыхароў 2009 год — 10 жыхароў 2010 год — 6 гаспадарак, 9 жыхароў 2012 год — 3 гаспадаркі, 4 жыхары 2019 год — 1 жыхар

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Блужскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна