Адамантыяс Караіс (; таксама Карай — ; 1748, Смірна — 1833, Парыж) — адзін з навуковых эліністаў-асветнікаў Новага часу.
Яго галоўная заслуга — ачышчэнне грэцкай мовы ад масы чужых прымесяў, што ўвайшлі ў гэту мову за часы палітычнага рабства Грэцыі. Караіс выдаў многіх старажытных класікаў (Элінская бібліятэка () Страбона) з каштоўнымі філалагічнымі ўводзінамі, пісаў і асобныя артыкулы па грэцкай мове і літаратуры, не цураўся і палітычнага змагання за волю радзімы; яго брашура: «Пра сучаснае становішча адукацыі ў Грэцыі» — гарачая абарона яго бацькаўшчыны, якую Караіс лічыў законным спадчыннікам Старажытнай Грэцыі. Яна была перакладзена на рускую мову ў 1815 годзе расійскім дыпламатам грэцкага паходжання Аляксандрам НегрыКорай А., О нынешнем просвещении Греции / Пер. с фр. А. Негри. СПб., 1815.
У год смерці Караіса выйшла яго аўтабіяграфія. У 1881 у Афінах быў надрукаваны I том твораў Караіса.
Спасылкі Караіс // Вялікая савецкая энцыклапедыя. — М.: Савецкая энцыклапедыя. 1969—1978. Караіс // Савецкая гістарычная энцыклапедыя.
Катэгорыя:Пісьменнікі Грэцыі Катэгорыя:Філолагі Грэцыі Катэгорыя:Навагрэцкая Асвета