250px|thumb|Паштовая картка Беларусі з арыгінальнай маркай, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння П. С. Пестрака (2003) Піліп Сямёнавіч Пестрак (, в. Сакоўцы, Слонімскі павет, Гродзенская губерня, цяпер , Брэсцкая вобласць — , , Псеўданімы: П. Гайдук; Звястун; П. Звястун) — беларускі паэт, празаік.

Біяграфія У часе Першай сусветнай вайны сям’я П. Пестрака была ў бежанстве ў Самарскай губерні, дзе будучы пісьменнік атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1920 годзе паступіў на сацыяльна-гістарычны факультэт Самарскага ўніверсітэта. У 1921 годзе разам з бацькамі вярнуўся ў Заходнюю Беларусь.

У 1921—1924 гадах працаваў лесніком Косаўскага лясніцтва; у 1924—1926 гадах служыў у Войску Польскім. У 1926 годзе ўступіў у БСРГ; з 1927 года сакратар Косаўскага падпольнага райкама КПЗБ. Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1929 годзе; зняволены ў Гродзенскай турме (да 1933). Пасля вызвалення быў інструктарам ЦК КПЗБ па Пінскай акрузе, але ў 1934 годзе зноў арыштаваны. Сядзеў у турмах Пінска, Вільні, Гродна. Вызвалены савецкімі ўладамі пасля паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь у верасні 1939 года.

Член СП Беларусі з 1940 года. У 1940—1941 гадах старшыня Беластоцкага аддзялення СП Беларусі. У 1942—1943 гадах удзельнік партызанскага руху. Працаваў начальнікам Упраўлення па справах мастацтва пры СНК БССР (1943—1945), у Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР (1946—1948), літкансультантам СП БССР (1948—1951). З 1951 года на творчай працы.

Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Творчасць Дэбютаваў у друку ў 1926 (часопіс «Родныя гоні»). Падчас зняволення (1929—1939) змяшчаў вершы ў нелегальным рукапісным часопісе «Краты», які выдаваўся палітвязнямі. У 1940 апублікаваў першы зборнік вершаў «На варце». Тэме барацьбы ў Заходняй Беларусі прысвяціў раман «Сустрэнемся на барыкадах». Раман «Серадзібор» прысвечаны жыццю вёскі.

Перакладаў на беларускую мову творы польскіх (Э. Ажэшка, У. Бранеўскі, С. Дабравольскі, Е. Путрамант), украінскіх (І. Франко, Л. Украінка, М. Рыльскі, П. Тычына), латышскіх, літоўскіх пісьменнікаў.

П’еса «Пад зоркамі» (сааўтар А. Струнін) ставілася ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры. На вершы П. Пестрака напісаны песні.

Прызнанне Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1964). Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968).

Імем П. Пестрака названы вуліцы ў Мінску і Гродне.

Сям’я Быў у шлюбе з Настассяй Сцяпанаўнай Пестрак (1908—1989), якая была родам з Заходняй Украіны. Першы муж Настассі Сцяпанаўны, Фама Аксянюк, быў актыўным заходнеўкраінскім рэвалюцыянерам і загінуў у турме пры не да канца высветленых акалічнасцях (павесіўся). Як і муж, Настасся Аксянюк актыўна займалася рэвалюцыйна-агітацыйнай дзейнасцю, і незадоўга да падзей 1939 года яе перавялі на падпольную працу ў Заходнюю Беларусь. Верагодна, гэта звяло іх з Пестраком, таксама былым рэвалюцыянерам-падпольшчыкам, які неаднаразова падвяргаўся арыштам. Двое дзяцей Настассі ад першага шлюбу — Ганначка і Андрэй — засталіся ва Украіне, а ў Беларусі ў Піліпа і Настассі да вайны нарадзіліся двайняткі Ніна і Анатоль (1941—2006). Пазней, напярэдадні войны, дзеці ад першага шлюбу прыязджалі да маці ў Гродна, дзе жыў Піліп Сямёнавіч. Андрэй застаўся з маці і айчымам, а старэйшая Ганна з’ехала дадомуАлександр Федута. НЕОТПРАВЛЕННОЕ ПИСЬМО (Из семейной истории Филиппа Пестрака) // Асоба і час. Беларускі біяграфічны альманах. — Вып. 6. — Мінск, Лімарыус, 2015. — С. 249—256..

Бібліяграфія Выбр. тв.. Мн., 1947; Зб. тв.: У 4 т. Мн., 1969—71; Зб. тв.: У 5 т. Мн., 1984—86; Апавяданні. Мн., 1970.

Літаратура

Ватацы Н. Б. Піліп Пестрак: Бібліяграфічная памятка. — Мн., 1961;  — Т. 5. Хромчанка К. Р. Піліп Пестрак: Жыццё і творчасць. — Мн., 1960;

Спасылкі

Катэгорыя:Пісьменнікі-сацрэалісты Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939) Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы культуры Беларускай ССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання Катэгорыя:Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Драматургі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з літоўскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з латышскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з украінскай мовы Катэгорыя:Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову