Канстанцін Вікенцьевіч Драздоўскі (нар. , Мінск) — беларускі медык і дэпутат. Кандыдат медыцынскіх навук.

Біяграфія Нарадзіўся 26 мая 1974 года ў горадзе Мінску.

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Кандыдат медыцынскіх навук.

Працаваў у 1-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска ў якасці ўрача-стажора і ўрача-хірурга; старшым лабарантам Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі; урачом-кардыёлагам, загадчыкам лабараторыі, намеснікам дырэктара па дзіцячай кардыяхірургіі РНПЦ «Кардыялогія».

Дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай хірургіі.

Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання.

Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».

Крыніцы

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Кардыяхірургі Беларусі