Вае́нная разве́дка — сукупнасць мерапрыемстваў, якія праводзяцца з мэтай здабывання, апрацоўкі і вывучэння звестак аб праціўніку, у тым ліку магчымым, яго ўзброеных сілах, ваенна-эканамічным патэнцыяле і іншых аспектах дзейнасці.

Арганізацыя і правядзенне Разведка ваенная вядзецца спецыяльнымі падраздзяленнямі, разведчыкамі і іншымі сіламі і сродкамі з выкарыстаннем розных метадаў. Асноўная задача — забяспечыць камандаванне неабходнай інфармацыяй для прыняцця рашэнняў.

Класіфікацыя Паводле маштабу (сферы дзеяння) разведка ваенная падзяляецца на стратэгічную, аператыўную і тактычную. Паводле асяроддзя, у якім вядуцца разведвальныя дзеянні, вылучаюць наземную, паветраную, касмічную, марскую і спецыяльную.

Існуюць таксама віды разведкі паводле характару задач, што выконваюцца, і сродкаў, якія выкарыстоўваюцца. Сярод іх адрозніваюць радыётэхнічную, артылерыйскую, інжынерную, радыяцыйную, хімічную, біялагічную і іншыя.

Сродкі і метады У разведцы ваеннай выкарыстоўваюцца разнастайныя тэхнічныя сродкі, такія як арбітальныя станцыі, штучны спадарожнік Зямлі, авіяцыя, разведвальна-ўдарныя комплексы, а таксама лазерныя, тэлевізійныя, магнітаметрычныя і іншыя прылады.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Ваенная разведка Катэгорыя:Ваенная справа Катэгорыя:Шпіянаж