Вае́нная слу́жба, або вайско́вая слу́жба — від службы, які заключаецца ў выкананні грамадзянамі вызначанага законам дзяржавы воінскага абавязку (воінскай павіннасці) ва узброеных сілах на працягу пэўнага тэрміну.
Агульная характарыстыка
Ваенная служба ў розных формах ажыццяўляецца ў большасці дзяржаў. Яна выконваецца грамадзянамі ў абавязковым парадку, добраахвотна або па найме. Гэты від дзейнасці ўключае абавязковую службу ў мірны час і непасрэдны ўдзел у ваенных дзеяннях у час вайны.
У Беларусі У Беларусі ваенная служба лічыцца асобым відам дзяржаўнай службы, якая заключаецца ў выкананні яе грамадзянамі канстытуцыйнага абавязку ў складзе Узброеных Сіл і іншых вайсковых фарміраванняў. Паводле закону «Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе» (1992) устаноўлены наступныя віды ваеннай службы: тэрміновая служба салдат, матросаў, сяржантаў і старшын; служба курсантаў ваенна-навучальных устаноў (сярэднія і вышэйшыя ваенныя вучылішчы, ваенныя інстытуты, ваенныя факультэты пры цывільных ВНУ, ваенныя акадэміі); служба паводле кантракту прапаршчыкаў і мічманаў; а таксама служба афіцэраў паводле прызыву і кантракту.
Зыходзячы з важнасці ваеннай службы, устанаўліваецца яе прыярытэт перад іншымі відамі дзяржаўнай службы і працоўнай дзейнасці. Пры прызыве або добраахвотным паступленні на ваенную службу работа, вучоба і іншая дзейнасць грамадзян на прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах (незалежна ад формаў уласнасці і ўмоў гаспадарання) спыняецца. Парадак праходжання ваеннай службы для кожнай катэгорыі ваеннаслужачых рэгламентуецца законамі, воінскімі статутамі, палажэннем аб праходжанні ваеннай службы і іншымі нарматыўна-прававымі актамі.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Ваенная справа Катэгорыя:Вайсковае права Катэгорыя:Дзяржаўная служба