Забро́ддзе (, ) — былая вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Жыткавіцкага гарсавета.
У 2014 годзе тэрыторыя вёскі ўвайшла ў склад горада ЖыткавічыРешение Гомельского областного совета депутатов от 14 мая 2014 г. № 13 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Житковичского района Гомельской области.
Вакол лес.
Геаграфія Размяшчэнне 7 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 228 км ад Гомелю.
Транспартная сетка Паблізу аўтадарога Лунінец — Калінкавічы. Планіроўка складаецца з кароткай, плыўна выгнутай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы, да якой з захаду і ўсходу далучаюцца завулкі. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як паселішча ў Жыткавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1845 годзе 1293 дзесяціны зямельных угоддзяў. Паводле перапісу 1897 года знаходзілася смалярня. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 9 жыхароў загінулі на фронце. У складзе саўгаса «Жыткавічы» (цэнтр — пасёлак Грабянёўскі).
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 32 гаспадаркі, 77 жыхароў.
Дынаміка 1897 год — 13 двароў 89 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 32 гаспадаркі, 77 жыхароў.
Вядомыя асобы Віктар Францавіч Кучынскі (нар. 1958) — беларускі палітык.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Жыткавічы