Бе́лае — возера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свячанка за 17 км на паўднёвы ўсход ад горада Чашнікі.
Плошча паверхні возера 0,5 км². Даўжыня 2,1 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Найбольшая глыбіня дасягае 8,5 м. Катлавіна Белага возера выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 3—8 метраў, часткова пад хмызняком. Берагі нізкія. Дно пясчанае, на вялікіх глыбінях глеістае.
Ручаямі Белае злучана з ракой Свяча (назва Свячанкі ў верхнім цячэнні) і возерам Чорнае.
У возеры водзяцца шчупак, карась, плотка, лінь, судак, акунь і іншыя віды рыб.
Літаратура
Спасылкі Возера Белае
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Чашніцкага раёна