Васіль Пятровіч Сташэ́ўскі (11 (23) сакавіка 1895, в. Свінка, цяпер в. Лугавая, Капыльскі раён, Мінская вобласць — , Менск, НКУС) — беларускі драматург, перакладчык, празаік, грамадскі дзеяч. Псеўданім: Базыль Сташэўскі. Крыптанімы: В. С.; В.Ст.

Біяграфія У 1914 годзе скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне. У 1919—1920 гадах настаўнічаў. У шэрагах Чырвонай Арміі на польска-савецкай вайне.

У 1920—1921 гадах працаваў ваенкамам і загадчыкам аддзела асветы Магілянскага валаснога рэўкама, сакратар Нясвіжскага павятовага ваенкамата, загадчык беларускага пададдзела Менскага павятовага аддзела народнай асветы. У 1923 годзе працаваў настаўнікам.

У 1924 годзе скончыў Менскі настаўніцкі інстытут. Працаваў настаўнікам у Оршы, з 1927 года быў адказным сакратаром літаратурнага аб’яднання «Маладняк», з 1929 года — аб’яднання «Полымя». У 1928—1929 гадах у газеце «Савецкая Беларусь». Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1934 года.

Арыштаваны 4 лістапада 1936 года. Асуджаны 28 кастрычніка 1937 года да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 8 чэрвеня 1957 года.

Творчасць Друкаваўся з 1923 года, першую п’есу «На другі дзень» апублікаваў у 1926 годзе. Аўтар больш чым 20 п’ес: «Бацька і сын» (1927), «Музыка Цвілеўскі», «Спявай, вясна!» (абедзве 1928), «Архангелы з крэсаў» (1929), «Віхор» (1930), «На варце» (1932), «На платформу» (1934), «Самсон і Людміла» (1936), «Мікола Гоман» (паст. 1936) і інш. Выдаў кнігі нарысаў «Гаворыць Асінстан…», «Па сонечным шляху», «Чырвоны сцяг» (усе 1930), «Койданаўская МТС» (1931), «Каласіцца зямля» (1932). Найлепшыя творы Васіля Сташэўскага вылучаюцца добрым веданнем жыцця, арыгінальным спалучэннем лірызму, тонкага гумару з публіцыстычнай скіраванасцю. На беларускую мову пераклаў аповесць Івана Мікітэнкі «Вуркаганы», п’есу Міраслава Ірчана «Сям’я шчотачнікаў», паасобныя творы Аляксандра Афінагенава, Аляксандра Карнейчука, Івана Качаргі, Івана Ле, Івана Сенчанкі і інш. Пісаў для дзяцей.

Сям’я Жонка — Сташэўская Лідзія Пятроўна (нар. 2 кастрычніка 1908 года ў Мінску). Арыштаваная 5 лістапада 1937 года ў Менску, 28 кастрычніка асуджаная асаблівай нарадай НКУС як «член сям’і расстралянага ворага народа» да 8 гадоў лагераў і этапаваная ў Карагандзінскі лагер НКУС (Казахская ССР). Вызваленая 6 лістапада 1945 года. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваная 24 ліпеня 1956 годаСташэўскі Васіль Пятровіч // Ахвяры і карнікі : [аб палітычных рэпрэсіях 1937―1938 гадоў] / Леанід Маракоў. — Мінск, 2007. — 439 с..

Літаратура

Сташэўскі Васіль Пятровіч // Сташэўскі Васіль //

Спасылкі

Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Удзельнікі польска-савецкай вайны Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі СССР Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Драматургі СССР Катэгорыя:Драматургі Беларусі Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Пакараныя смерцю пісьменнікі Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Капыльскім раёне