Вайнікішкі — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дрысвята, за 34 км у напрамку на паўднёвы захад ад Браслава, каля вёскі Вайнікішкі.

Плошча паверхні возера 0,15 км². Даўжыня 0,55 км, найбольшая шырыня 0,35 км, даўжыня берагавой лініі 1,42 км. Катлавіна возера слаба выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Берагі пясчаныя, нізкія, месцамі забалочаныя. Уздоўж берага возера (акрамя ўсходняй часткі) забалочаная пойма. Возера ўмерана зарастае. З поўначы і поўдня ў Вайнікішкі упадаюць ручаі, у заходняй частцы выцякае ручай у возера Прутас.

Літаратура

Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Т. 2.

Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Дрысвяты