Эмір Спахіч (; нар. , , СФРЮ) — баснійскі футбаліст, абаронца. Эмір з’яўляўся іграком і капітанам нацыянальнай зборнай Босніі і Герцагавіны, у яе складзе прымаў удзел у чэмпіянаце свету 2014 года.

Кар’ера Клубная Кар’еру пачаў на радзіме, потым гуляў за харвацкі клуб «Заграб». Паміж 2004 і 2006 гадамі гуляў у складзе каманд расійскіх клубаў «Шыннік» і «Тарпеда». Сваёй гульнёй за апошнюю каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба клуба «Лакаматыў», да складу якога далучыўся ў 2006 годзе. У 2009 годзе заключыў кантракт з клубам «Манпелье», у складзе якога правёў наступныя два гады сваёй кар’еры. Пасля гэтага гуляў за іспанскі клуб «Севілья», а таксама некаторы час правёў у склады махачкалінскага «Анжы».

28 чэрвеня 2013 года Спахіч падпісаў кантракт на два гады з клубам нямецкай Бундэслігі «Баер». 12 красавіка 2015 года кантракт быў датэрмінова разарваны з-за бойкі, якую Спахіч распачаў са сцюардам пасля матчу з «Баварыяй»"БАЙЕР" ВЫГОНЯЕТ ФУТБОЛИСТА ИЗ-ЗА ДРАКИ . ufootball.info..

5 ліпеня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Спахіча ў «Гамбург»«Гамбург» объявил о переходе Спахича. by.tribuna.com.. Пакінуў клуб у студзені 2017 года«Гамбург» решил расторгнуть контракт со Спахичем. by.tribuna.com..

Міжнародная У 2003 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах за нацыянальную зборную Босніі і Герцагавіны.

28 мая 2018 года, ужо пасля завяршэння кар’еры, згуляў у сваім развітальным матчы за зборную супраць Чарнагорыі (0:0).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Босніі і Герцагавіны Катэгорыя:Ігракі зборнай Босніі і Герцагавіны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Гамбург Катэгорыя:Ігракі ФК Баер 04 Катэгорыя:Ігракі ФК Анжы Катэгорыя:Ігракі ФК Севілья Катэгорыя:Ігракі ФК Манпелье Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Шыннік Яраслаўль Катэгорыя:Ігракі ФК Заграб Катэгорыя:Ігракі ФК ГОШК Дуброўнік Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлік Зеніца