Сяргей Анатолевіч Анюхоўскі (нар. , в. Ляхаўка, Дубровенскі раён) — беларускі гаспадарчы дзеяч і дэпутат.
Біяграфія Нарадзіўся 28 сакавіка 1980 года ў вёсцы Ляхаўка Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці.
Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працаваў намеснікам генеральнага дырэктара па эканоміцы «Віцебскхарчпрама»; намеснікам генеральнага дырэктара па эканоміцы, затым па камерцыйных пытаннях і эканоміцы Віцебскага лікёра-гарэлачнага завода «Прыдзвінне»»; дырэктарам ААТ «Чырвоны харчавік». Генеральны дырэктар СААТ «Камунарка» (г. Мінск).
Дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання.
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання.
У 2024 годзе Анюхоўскага затрымалі па крымінальнай справе, але вызвалілі напярэдадні Усебеларускага народнага сходу, дэлегатам якога ён быў прызначаны. Пазней Анюхоўскаму прысудзілі 7 гадоў калоніі і 45 тысяч рублёў штрафу па артыкулах аб атрыманні хабару ў буйным памеры і перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў.
Узнагароды Узнагароджаны ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Беларусі, Міністэрства культуры, Парламенцкай Асамблеі АДКБ, Міжпарламенцкай Асамблеі СНД; юбілейнай медалём «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», памятным медалём «100 гадоў Камсамолу Беларусі».
Крыніцы
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання