Дзмітрый Уладзіміравіч Дзямідаў (нар. , Полацк) — беларускі дзяржаўны службовец і дэпутат.

Біяграфія Нарадзіўся 11 снежня 1975 года ў горадзе Полацку Віцебскай вобласці.

Скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў супрацоўнікам упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Беларусі па Віцебскай вобласці, супрацоўнікам упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Віцебскай вобласці; дырэктарам Наваполацкага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Жыллёва-рамонтна-эксплуатацыйная арганізацыя»; першым намеснікам старшыні Наваполацкага гарвыканкама; старшынёй Наваполацкага гарвыканкама.

Старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.

Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання.

Узнагароды Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Беларусі, медалём Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД «За ўмацаванне парламенцкага супрацоўніцтва», ганаровай граматай гэтай арганізацыі, юбілейнай медалём «МПА СНД. 30 гадоў».

Крыніцы

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання