Аляксандр Аляксандравіч Бачыла (нар. , Горкі) — беларускі дзяржаўны службовец і дэпутат.

Біяграфія Нарадзіўся 26 лютага 1961 года ў горадзе Горкі Магілёўскай вобласці.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, Акадэмію кіравання пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў слесарам на Беларускім аўтамабільным заводзе ў Жодзіне. Працаваў следчым пракуратуры Цэнтральнага раёна г. Мінска, старшым следчым, пракурорам аддзела па наглядзе за следствам і дазнаннем у органах унутраных спраў пракуратуры Мінска; займаў розныя пасады ў Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама.

Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання.

Узнагароды Мае тры падзячныя лісты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Савета Міністраў, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Мінскага аблвыканкама і Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам адзнакі Міністэрства юстыцыі «Ганаровы работнік юстыцыі Беларусі», нагруднымі знакамі Міністэрства юстыцыі «За адзнаку» II і I ступеняў.

Крыніцы

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання