Дзмітрый Сяргеевіч Варанюк (нар. , Ташкент, Узбекістан) — беларускі дзяржаўны службовец і дэпутат.
Біяграфія Нарадзіўся 23 мая 1987 года ў горадзе Ташкент Рэспублікі Узбекістан.
Скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Праходзіў тэрміновую службу ў Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасць пачаў сакратаром першаснай арганізацыі з правамі раённага камітэта БРСМ Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова; быў першым сакратаром Ленінскага райкама БРСМ г. Магілёва, першым сакратаром Магілёўскага абкама БРСМ, сакратаром ЦК БРСМ, першым сакратаром Мінскага абкама БРСМ, першым сакратаром ЦК БРСМ.
Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання.
Намеснік дырэктара — кіраўнік Прэс-цэнтра РУП «Дом прэсы».
Узнагароды Атрымліваў падзякі Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры, Міністэрства гандлю.
Крыніцы
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання