Бімета́л (ад — дву(х) + метал) — кампазітны матэрыял, які складаецца з двух трывала злучаных слаёў розных металаў ці іх сплаўаў.
Характарыстыка Найбольш распаўсюджанымі з’яўляюцца біметалы на аснове сталі са слаямі медзі, нікелю, іх сплаваў або алюмінію. Існуюць розныя спосабы вырабу біметалаў: адначасовая пракатка або прасаванне дзвюх металічных нарыхтовак; заліўка лёгкаплаўкага металу па тугаплаўкай аснове; апусканне вырабу з тугаплаўкага металу ў расплаў лёгкаплаўкага; гальванічны спосаб; наплаўка з выкарыстаннем электрычнага ці плазменнага нагрэву; зварка выбухам.
Прымяненне Біметалы выкарыстоўваюць для паляпшэння ўласцівасцей канструкцый, у тым ліку для павелічэння іх трываласці і гарачаўстойлівасці, а таксама для зніжэння іх масы. Дзякуючы ўнікальным уласцівасцям біметалы знайшлі шырокае прымяненне ў машынабудаванні, электратэхніцы, радыётэхніцы і цеплатэхніцы ў якасці спецыяльных матэрыялаў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Кампазіты Катэгорыя:Металургія