Волагда () — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Валагодскай вобласці.

Горад размешчаны на рацэ Волагдзе. Важнейшы транспартны вузел Паўночнага Захаду Расіі. Уваходзіць у лік гарадоў з асабліва каштоўнай гістарычнай спадчынай — на тэрыторыі горада 224 помніка гісторыі, архітэктуры, культуры, з іх 128 узята пад ахову дзяржавы.

Гісторыя Упершыню згадваецца ў 1147 годзе. Да канца XIV ст. была ва ўладаннях Ноўгарада, затым трапіла пад уладу Вялікага княства Маскоўскага.

У XV—XVII ст.ст. — буйны гандлёвы і рамесны цэнтр, а таксама цэнтр гандлю Рускай дзяржавы з Памор’ем, Сібір’ю і Заходняй Еўропай. З заснаваннем Пецярбурга і развіццём гандлю ў Балтыйскім рэгіёне эканамічнае значэнне Волагды знізілася.

У 1708 годзе ўваходзіла ў склад Архангелагародскай губерні, з 1719 года — правінцыйны горад, з 1780 года — цэнтр Валагодскага намесніцтва, з 1796 года — Валагодскай губерні.

У канцы XIX — пачатку XX ст.ст. праз Волагду пракладзена чыгунка, якая звязала яе з Масквой (праз Яраслаўль), Архангельскам, Пецярбургам і Вяткай (цяпер г. Кіраў).

У 1926—1927 гадах у горадзе дзейнічала Беларускае студэнцкае зямляцтва.

Вядомыя асобы

Уладзімір Аляксандравіч Карпаў (1940—2006) — беларускі філолаг. Варлам Ціханавіч Шаламаў Леанід Якаўлевіч Сакалоў (нар. 1939) — беларускі архітэктар. Уладзімір Канстанцінавіч Далгоў (1916—1944) — Герой Савецкага Саюза Піліп Фёдаравіч Фартунатаў — расійскі лінгвіст Мікалай Ільіч Шварц (1886—?) — урач-тэрапеўт. Доктар медыцынскіх навук (1938), прафесар (1949).

Гл.таксама Валагодскі электрамеханічны завод

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гарады Валагодскай вобласці