Е́льна (, ) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ленінскага сельсавета.
Вакол лес.
Геаграфія Размяшчэнне У 38 км на паўночны захад ад Жыткавіч, 13 км ад чыгуначнай станцыі Мікашэвічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 272 км ад Гомелю.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Мікашэвічы — Слуцк. Драўляныя сялянскія сядзібы ўздоўж прасёлкавай дарогі.
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVIII стагоддзя як вёска ў Ленінскай воласці Мазырскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1811 годзе ва ўладанні графа Чапскага. У 1879 годзе згадваецца як паселішча Ленінскага царкоўнага прыходу.
Паводле Рыжскага дагавора з 18 сакавіка 1921 года ў складзе Польшчы. З верасня 1939 года ў складзе БССР. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў лютым 1943 года цалкам спалілі вёску і забілі 112 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму ў цэнтры вёскі). 4 жыхара загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Ленінскі» (цэнтр — вёска Ленін).
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 21 гаспадарка, 51 жыхар.
Дынаміка 1811 год — 11 двароў. 1897 год — 87 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 12 двароў. 1940 год — 42 двары, 151 жыхар. 1959 год — 139 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 21 гаспадарка, 51 жыхар.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Ленінскі сельсавет (Жыткавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна