Іёвічы. Сустракаюцца таксама варыянты Ёвічы, Іо́вічы (, ) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Мілевіцкага сельсавета.
На поўдні мяжуе з лесам.
Геаграфія Размяшчэнне У 63 км на паўночны захад ад Жыткавіч, 9 км ад чыгуначнай станцыі Мікашэвічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 296 км ад Гомеля.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Мікашэвічы — Слуцк. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, да якой з поўдня далучаюцца 2 кароткія, шчыльна забудаваныя вуліцы. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу.
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Мазырскім павеце Мінскай губерні. Паводле Рыжскага дагавора з 18 сакавіка 1921 года ў складзе Польшчы. З верасня 1939 года ў складзе БССР. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія карнікі 15 лютага 1943 года цалкам спалілі вёску, расстралялі 15 і спалілі жывымі 75 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму на могілках). 6 жыхароў загінулі ў партызанскай барацьбе. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Случ» (цэнтр — вёска Мілевічы). Дзейнічае аддзяленне сувязі. 26 сакавіка 1987 года вёска перададзена са складу Ленінскага сельсавета ў склад Мілевіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)..
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 31 гаспадарка, 51 жыхар.
Дынаміка 1940 год — 46 двароў, 248 жыхароў. 1959 год — 214 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 31 гаспадарка, 51 жыхар.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мілевіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна