До́ўгая Дубро́ва (, ) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Людзяневіцкага сельсавета.
Вакол лес.
Геаграфія Размяшчэнне У 13 км на паўднёвы захад ад Жыткавіч, 9 км ад чыгуначнай станцыі Дзедаўка (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 245 км ад Гомелю.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Лунінец — Калінкавічы. Планіроўка складаецца з 4 адрэзкаў доўгай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сядзібамі.
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як сяліба ў Мазырскім павеце Мінскай губерні. У 1915 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа. У 1917 годзе сяліба Доўгая Дуброва (ён жа Нова-Любімаўск) у Жыткавіцкай воласці. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Палескі гігант», дзейнічала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў красавіку 1944 года нямецкія акупанты цалкам спалілі вёску і забілі 5 жыхароў. Вызвалена 5 ліпеня 1944 года. 29 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Людзяневічы» (цэнтр — вёска Людзяневічы). Дзейнічаў клуб.
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 50 гаспадарак, 83 жыхара.
Дынаміка 1917 год — 446 жыхароў. 1921 год — 79 двароў, 442 жыхара. 1940 год — 83 двары. 1959 год — 280 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 50 гаспадарак, 83 жыхара.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Людзяневіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна